Тыдзень роднай мовы. "Дзень беларускай гульні"

19.02.24

     Беларускiя песнi i гульнi - адзін са сродкаў развіцця беларускага маўлення вызаванцаў, павышэння іх цікавасці да роднай мовы. Так як песні і гульні выклікаюць яскравы эмацыянальны водгук. 

       Беларускія народныя гульні з'яўляюцца не толькі асновай для фарміравання ў дзяцей неабходных фізічных якасцей і навыкаў, а яшчэ і выхавання ў іх нацыянальнай самасвядомасці і цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа. "Кірмаш беларускіх народных гульняў"  - свята, на якое сабраў выхаванцаў старэйшай групы зазывала-скамарох. Тэматычны дзень пад дэвізам «Разам гуляем—сябе забаўляем» падараваў дзецям радасны настрой, дазволіў падтрымаць цікавасць да беларускай мовы, жаданне размаўляць на ей, гуляць у беларускія народныя гульні.